Хрыстаматыя беларускае літэратуры. ХІ век—1905 год/К. Каліноўскі/I
← К. Каліноўскі | I. Нарысы Аўтар: Кастусь Каліноўскі 1922 год |
II. → |
Іншыя публікацыі гэтага твора: Лісты з-пад шыбеніцы/Ліст другі. |
I.
Беларусы, браты мае родныя! З-пад шыбеніцы маскоўскай прыходзіцца мне да вас пісаці, і можа раз астатні. Горка пакінуць зямельку родную і Цябе, дарагі мой Народзе! Грудзі застогнуць, забаліць сэрца, але ня жаль згінуць за тваю праўду.
Прыймі, Народзе, па шчырасьці маё слова перадсьмертнае, бо яно якбы з таго сьвету толькі для дабра Твайго напісана.
Нямаш, браткі, большага шчасьця на гэтым сьвеце, як калі чалавек мае розум і навуку. Тады ён толькі можа быць у радзе, жыць у дастатках і тагды толькі, памаліўшыся Богу, заслужыць Неба, бо збагаціўшы навукай розум, разаўе сэрца і народ свой цэлы шчыра палюбіць. Але як дзень з ноччу ня ходзяць разам, так і навука праўдзіва ня йдзе разам з няволяй маскоўскай. А пакуль яна ў нас будзе, у нас нічога ня будзе. Ня будзе праўды, багацтва і ніякай навукі, адно намі, як скацінай, варочаць будуць не для дабра, адно на пагібель нашу ......... ваюй, Народзе, за сваё чалавечае і народнае права, за сваю веру, за сваю зямлю родную. Бо я Табе з-пад шыбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасьліва, калі над Табой маскаля ўжо ня будзе!
Яська з-пад Вільні.
Гэты твор быў апублікаваны да 1 студзеня 1929 года і знаходзіцца ў грамадскім набытку ўва ўсім свеце, бо аўтар памёр, прынамсі 100 гадоў таму.