Хрыстаматыя беларускае літэратуры. ХІ век—1905 год/К. Каліноўскі/II

I. II.
Нарысы
Аўтар: Кастусь Каліноўскі
1922 год
У. Сыракомля
Іншыя публікацыі гэтага твора: Марыська чарнабрэва, галубка мая…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ІІ.

Беларуска зямелька, галубка мая!
Гдзе-ж ся падзела шчасьце і доля Твая?
Усё прайшло, прайшло — якбы ня бывала,
Адно — страшэнна горыч у грудзях застала.
Калі за нашу праўду Бог нас стаў караці
Ды й у прадвечнага суду вялеў прападаці, —
То мы прападзём марна, а праўды ня кінем,
Хутчэй Неба і шчасьце, як праўду, абмінем!
Не наракай, Народзе, на сваю бяздолю,
А прыймі цяжкую кару — Прадвечнага волю.
А калі мяне успомніш, шчыра памаліся,
То я з таго сьвету Табе адзавуся.
Бывай здаровы, даражэнькі Народзе!
Жыві у шчасьці, жыві у свабодзе
І часам спамяні пра „Яську“ Твайго.
А калі слова пяройдзе у дзела,
Тады за праўду станавіся сьмела,
Бо адно з праўдай у грамадзе згодна
Дажджэшся, Народзе, старасьці свабодна.


Гэты твор быў апублікаваны да 1 студзеня 1929 года і знаходзіцца ў грамадскім набытку ўва ўсім свеце, бо аўтар памёр, прынамсі 100 гадоў таму.