Хрыстаматыя беларускае літэратуры. ХІ век—1905 год/О цары Александры

Школьная драма О цары Александры
Проза

1922 год
Повесьць а Троі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Александрыя (раман).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




„О цары Александры“.

Роман аб Александру Македонскім, пашыраны ў свой час па ўсёй Эўропе ў розных варыянтах і мясцовых апрацаваньнях, быў вядомы беларусам яшчэ ў пару царкоўна-славяншчыны. У многіх беларускіх перакладах з розных славянскіх моў і з усякімі пераробкамі і дадаткамі, ён асабліва популярны быў у нас ў 16—17 веку. Найболей чытала яго беларуская шляхта гэтага часу, лічыўшая сябе рыцарамі і знаходзіўшая ў „Александрыі“ багатую крыніцу для сваіх жаданьняў і думак аб рыцарствы.

Зьмест „Александрыі“ па розных беларускіх сьпісках гэтакі:

„Егіптяне мудріі розумеючі меру землі, розность вод’ морскіх і ряд’ небескі знаючі, то есть бег звездны̅, і теж рушане округу небеснего которіі теж’ на вес̅ (увесь) свет’ выдалі велмі шіроко узнане наук’ чернокніжскіх’. іж (што) поведают о царю іх’ же (што) был добре розумеючі в науце звездно̅, і в’ практыце цьвічоны̅ (спрактыкаваны). (О)дного часу дня некоторого, колі ему поведано, іж’ хус’ (Артаксэрксэс) цар’ перскі з моцною рукою не пріятелскою протів ему прітягнул: он’ для того не порушал ріцерства своего, а ні готовал’ сіл’ своіх: але потаемне вшол’ до особноі ковнаты (пакою) полаты своеі а взявші медніцу (міску) мосязовую наполненую воды дожчовоі, а держачі в’ руце посох (кій) мосязовы̅: там през чернокніжскіі чары діяволов взывал, а розумел’ то добре през чернокніжство во оно (гэтай) медніцы яко шікованыі (пастаўленыя ў вайсковыя рады) люді протів ему моцно пріходілі…“

Калі гэты эгіпецкі цар, чарнакніжнік Анактанак (Анектанеб), увідзіў з чараўніцтва, што няма рады ад пэрскага войска, ён абстрыгся, абгаліўся, зьмяніў вопратку і ўцёк з Эгіпта ў Македонію. А ў той час цар Македонскі, Піліп, быў выехаўшы на вайну. Анактанак спадабаў Алімпіяду, прыгожую Піліпаву жонку, зьявіўся да яе богам Амонам, і ў іх радзіўся сын — Аляксандар Македонскі. Далей апісуюцца Аляксандравы нарадзіны, яго ўзгадаваньне, забавы, конь Буцафал і г. д. Калі Піліп памёр, Аляксандар зрабіўся гаспадаром Македоніі і зрабіў слаўныя паходы на Эгіпет, Сірыю, Палястыну і Пэрсію. Перамогшы Дарыя і зваяваўшы Пэрсію, ён езьдзіў у Грэцыю і Македонію. Як Дарыя забілі, пакараў забіўцаў і пабраўся з Раксанаю, дачкою Дарыя.

Ад гэтага месца «Александрыя» ня мае зусім нічога супольнага з гістарычнымі фактамі: У ёй скрозь нязвычайныя дзівы і буйная фантастыка. Ва

Аляксандар пайшоў вайною на індыйскага цара Пора і паразіў яго. У паходзе на Індыю ён знаходзіць розных нязнаных і дзіўных зьвяроў і людзей, нейкіх асілкаў-волатаў і пігмеяў. Тут і дрэвы гавораць, і зьмеі-цмокі агнём дыхаюць, і скрозь багацьце нязвычайнае.

Вось прыклад са зборніка ў беларускім Нацыянальным Музэі Я. Луцкевіча ў Вільні (з украінізмамі):

Старонка 107. «О дывных людех і женах і о зверых і о муров’ях велікіх.

Александер со всім войском своім пойде на правую сторону востока і там найде в той землі много людей немых, зверообразны, і очі в персех (грудзёх) мают’, косматі, як свіння, очі зоркі і светятся, як звезді. С тімі людмі (Стар. 108) Александер велікую бітву чініл, і погінуло іх многое множество от войска, бо тые люді былі безбронныя.

І от того места Александер недалеко перейшол і найдет’ дывныя неякія жонкі, долгія і косматыя, і очі у ніх, як кошечі, бліскают’, як огон’. А на войско александрово страшно і грозно позірают’. Тогді Александер велел іх на бітву і бой повадіті. Тыя жонкі дывныя, страшлівыя і грозныя протів войска віск пустылі. Мужіе іх на тот час з гор выбеглі і сталі біті на войско александрово дерев’ем і каменіем і много побілі александрова войска. А потом, колі мекедонское войско на ніх ударіло, і так без чісла іх побілі.

І оттул’ Александер вернувшіся шест’ дней ішол, і нікоторой землі пешчаной дойшлі. І там нашлі моровію такую велікую в той зем(л)і, іж одна мурашка, уфотівші коня, несла у яму. Александер велел на тую яму тростіну і солому волочіті і велел запаліті. В тот час страшная моровія погарела і протів александрова войска не вышла і не выходіла.

Попалівші Александер моровію і оттол’ пошол на сіверскія горы. (Стар. 109). Пріде на некоторое велмі велікое і шырокое поле. І на том полі столп, озеро быстро і студено, а на краі того озера образ члвеческі в золоте поставлен. А на том полі костей члвеческіх, іж неможно ступіті і поіті полем. Александер вперед всіх побежал і прібежал к тому оброзу ко столпу і посмотрел на образ той і найде у того образа пісмо, напісано елінскім языком і рече (кажа яно) так: Члвече, еслі схочеш пойті край света, дошедші столпа, верніся, бо не может члвек даліе от того столпа поіті. Я есмы ц̅р Сонсохос, іж был есмы всего света цр і хотел есмы край света сойті і выведатіся. І взышол есмы на сіе поля велікое і шірокое з войском своім. А оні восталі на мене, дывныя люді, і побілі войско мое і мене самого на сем полі убілі. — Тыя словы Александер прочітавші, закрів пісмо тое для того, іж бы войско его не устрашілося пісма і не прочіталі. А потом мекедоняне пріступілі ко Александру, пыталі его, рекучі (кажучы): Велікій црю Александре! повіжд’ (паведай) нам, шчо указует’ пісмо того образа. — Александер ім рече: Сладку оквітную (цьвітучую) землю перед намі указует’, куды маем пойті. — Оні тому возрадоваліся.

(Стар. 110). Тогді у тогу езера Александер совсім войском своім стал. Кухар александров взял вялых рыб і хотел в том озері обмыты і прішол ко озеру і умочіл у воду рыбу. Скоро обмочіл, так рыбы ожылі і з рук у воду утеклі. І пошол кухар отповедаті тое Александру. То слышавці, Александер подівіліся тому. Ішол сам напервей к тому озеру іскупался і всему войску своему велел купатіся і с конмі. Як же скупался, так же всі моцны сталі от того жівушчаго озера. І коні, которіе сп(р)ацованые, старія люді, всі сталі молоді і кріпкі, і раненныя, которыя немошчныя, всі поздоровелі. Тут Александер у того озера трі дні стоял і войску своему отпочнуті казал.

Александер от того озера пошол со всім войском своім. І дойдут’ некоторіе горы велмі высокія і страшное. І блізко той горы прішед і стал со всім войском своім і убачіл в той горы страшлівые люді, от места до места переходят і грозно і страшно на войско позірают. Ведініем (выглядам) велмі ст(р)ашны, двух сажон ліцем, долгі і косматі, очі іх овчіі. Відывші іх, Александер подівілся ім і боялся тых людей страшлівых. І помышліл собе, мовячі: Заправды (Стар. 111) тые сут’ люды, іж некотораго часу цря Сонсохоса на сем полі розбілі. — І велел Александер войску своему направітіся на ніх ударіті, коштуючі і пробуючі тых дывных людей, послет до ніх одну жонку. А жена пріступіла блізко горы і села. Едін с тых людей выскочіл і почал кусаті…»

Быў Аляксандар навет у такой зямлі, дзе заўсёды цёмна, бо сонца з-за вялікіх бяз меры гор ніколі ня відаць. Ён на грыфах узьлятае на неба, нырае на дно мора, запірае ў горах паганыя народы Гога і Магога, гутарыць з голымі філёзофамі-брахманамі, маець перапіску з амазонкамі і г. д.

Вярнуўшыся ў сваю новую сталіцу Вавілон, Аляксандар паміраець. Яго атруцілі прыбліжоныя.

На гэтым „Александрыя“ канчаецца.


Гэты твор быў апублікаваны да 1 студзеня 1929 года і знаходзіцца ў грамадскім набытку ўва ўсім свеце, бо аўтар памёр, прынамсі 100 гадоў таму.