Хрыстаматыя беларускае літэратуры. ХІ век—1905 год/Ф. Багушэвіч/Ахвяра

Мая хатка Ахвяра
Верш
Аўтар: Францішак Багушэвіч
1922 год
Мая дудка
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ахвяра (Багушэвіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




АХВЯРА.

Маліся-ж, бабулька, да Бога,
Каб я панам ніколі ня быў:
Не жадаў-бы чужога,
Сваё дзела як трэба рабіў.
Каб прад меншым я носу ня драў,
А прад большым ня корчыў сьпіны,
Каб грэх свой прад сабой я пазнаў,
У другіх каб ня відзеў віны;
Чужых жон, каб ня вёў да граху,
А сваю, каб як трэба любіў,
Каб мне дзеці былі у слуху,
Каб я бацькам для іх век дажыў.
Каб людзей прызнаваў за братоў,
А багацтва сваё меў за іх,
Каб за край быў умерці гатоў,
Каб ня прагнуў айчызны чужых.
Каб я Бога свайго не акпіў,
Каб ня здрадзіў за грошы свой люд,
Каб свайго я дабра не прапіў,
І нізашта ня меў чужы труд.
Каб падвойчы мне грошы ня браць
За праданы кусочак ральлі,
Каб сваю мне зямельку араць
І умерці на ей хоць калі.
Дык прасі-ж ты у Бога, малі,
Каб я панам ніколі ня быў!


Гэты твор быў апублікаваны да 1 студзеня 1929 года і знаходзіцца ў грамадскім набытку ўва ўсім свеце, бо аўтар памёр, прынамсі 100 гадоў таму.