Хрыстаматыя беларускае літэратуры. ХІ век—1905 год/Я. Няслухоўскі/Каршун

Што птушкі казалі Каршун
Верш
Аўтар: Янка Лучына
1922 год
Што думае Янка, вязучы дровы ў горад
Іншыя публікацыі гэтага твора: Каршун (Лучына).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




КАРШУН.

Быў ясны дзень, гарачы дзень,
І была ціха, хоць сей мак.
Скаціна зьбілася у цень,
За ёй пастух праміж сабак.
А лес лістком не калыхне,
У гушчы птушкі селі спаць,
І рыбкі ў рэчачцы на дне,
Пад куст хаваючысь, стаяць.
Духота некая вісіць,
Нявольны сон усіх бярэ,
І толькі каня просіць „піць!“ —
Кружась над лесам угарэ.
Я ў поле вышаў. Божа мой!
Красуе жытні колас ўжэ.
Рукой абцёршы летні зной,
Я сеў на камень пры мяжэ.
Любуюсь жыткам. Із-пад ног
Паднялась птушка да гары,
А тут каршун, а каб ён здох!
Хоп! гэту птушку ў кіпцюры…
Панёс!..
Што гэта мне за знак?
Такую думку думаў я,
Адкуль узяўся гэты птак?
Ой бедна-ж птушачка мая!
...............


Гэты твор быў апублікаваны да 1 студзеня 1929 года і знаходзіцца ў грамадскім набытку ўва ўсім свеце, бо аўтар памёр, прынамсі 100 гадоў таму.