Хрыстаматыя беларускае літэратуры. ХІ век—1905 год/Я. Няслухоўскі/Роднай старонцы

Сівер Роднай старонцы
Верш
Аўтар: Янка Лучына
1922 год
А. Гурыновіч
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сівер.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




РОДНАЙ СТАРОНЦЫ.

Ты нам раскінулась лесам, балотамі,
Выдмай пяшчанаю[1], неураджайнаю,
Маці зямліца! І умалотамі
Хлеба над мерку ня даш[2] звычайную.
А сын твой, беднай адзет сярмягай,
З лыка пляцёныя лапці абуўшы,
Едзе драбінамі ці калымагаю,
Канём, што цягне, як бы заснуўшы.
Ўсё ў табе бедна. Часта заплача
Мужык-араты, дзеля злой долі
Цяжка працуючы. Ён-жа, аднача,
З табой расстацца ня жджэ ніколі.
І няпрыглядную хату з пажыткамі,
І поле скупое, выган бяз пашы
Мы, апрануўшыся старымі сьвіткамі,
Любім і цэнім — бо яны нашы.
Дасьць Бог, крывавым потам аратаму
Здабрыць пяшчану зямліцу здарыцца,
Жыць добра сытаму, хоць небагатаму, —
І дзеля сьвята чарка нам зварыцца.
Сонца навукі скрозь хмары цёмныя
Прагляне ясна над нашай ніваю,
І будуць жыці дзеткі патомныя
Добраю доляй — доляй шчасьліваю.



  1. Адкуль вецер дзьмець пяскамі.
  2. Не дасі.

Гэты твор быў апублікаваны да 1 студзеня 1929 года і знаходзіцца ў грамадскім набытку ўва ўсім свеце, бо аўтар памёр, прынамсі 100 гадоў таму.