Хрыстаматыя беларускае літэратуры. ХІ век—1905 год/Я. Чачот/Нашто нам дым выядае вочкі?

Ой ты, суседзе багаты! Нашто нам дым выядае вочкі?
Верш
Аўтар: Ян Чачот
1922 год
Ніхто цябе, татка…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Нашто нам дым выядае вочкі?..

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НАШТО НАМ ДЫМ ВЫЯДАЕ ВОЧКІ?

Нашто нам дым выядае вочкі?
Нашто нам дым марае сарочкі?
Нашто нам дым дзеткі мілы
Гоніць з дому да магілы?
Ой нашто, нашто?

Нім[1] гаспадыня хату нагрэе,
Сама пры печы уся скалее;
Дзеткі у кутку скалеюць,
Бледыя, чорны хварэюць;
Ой нашто, нашто?

Ой нашто сядзім мы як у норы,
Ой нашто у хаце, як ў аборы?
Гусі, сьвіньні і цялята--
Нездароўя поўна хата;
Ой нашто, нашто?

Ці ня ёсьць у нас і шкло і гліна?
Чы мы ня можам вывесьць каміна?
І у сьветлае ваконца
Упусьціць мілае сонца?
Чы ня можам, чы?

Чы мы ня можам і для скацінкі,
У сенях цёплай мець прыарынкі;
Чы хлеўчыка, чы каморы,
Ды ня жыць з ёю ў аборы?
Чы ня можам, чы?

Ой можам, можам, толькі ня знаем,
Колькі у хаце заразы маем
Ад ўсялякай нячыстосьці,
Без каміна і сьвятлосьці.
Божа! Дай нам знаць!



  1. Пакуль.

Гэты твор быў апублікаваны да 1 студзеня 1929 года і знаходзіцца ў грамадскім набытку ўва ўсім свеце, бо аўтар памёр, прынамсі 100 гадоў таму.