Хрыстаматыя беларускае літэратуры. ХІ век—1905 год/Я. Чачот/Ніхто цябе, татка…

Нашто нам дым выядае вочкі? Ніхто цябе, татка…
Верш
Аўтар: Ян Чачот
1922 год
Як то добра, калі мужык…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ніхто цябе, татка, пахаваць не йдзе…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НІХТО ЦЯБЕ, ТАТКА…

Ніхто цябе, татка, пахаваць ня йдзе,
За то, што мы ўвесь век пражылі ў бядзе.
Нечым гарэлкі купляць,
Ніхто ня йдзе хаваць.

О Божа-ж мой! Божа! што цяпер за сьвет!
Там і людзей няма, гдзе гарэлкі нет;
Чы весяляцца, чы смуцяць,
Усё розум ёю муцяць.
Ой пазаву-ж, Божа, анёлы Твае,
Пазаву-ж я, Божа, сьлёзанькі мае,
Няхай войчаньку схаваюць
І магілу абліваюць.

А вы, людзі, людзі, няхай вам дасьць Бог
Паправіць ваш брыдкі, паганы налог,
Што вы навет без гарылкі
Ня ідзеце й на магілкі.


Гэты твор быў апублікаваны да 1 студзеня 1929 года і знаходзіцца ў грамадскім набытку ўва ўсім свеце, бо аўтар памёр, прынамсі 100 гадоў таму.