Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/I/А/Альбэрт Паўловіч/Трывога

„Працуй і пей“ Трывога
Верш
Аўтар: Альберт Паўловіч
1927 год
Пястун
Іншыя публікацыі гэтага твора: Трывога (Паўловіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Трывога.

(Пасьвяцічэньне Д. Х. Ратгаузу).

Надойдзе мінута, і хваля марская
Ўзарвецца высокай сьцяной,
І вые, і плача, як пушча лясная, —
Замрэ — зноў і ціш, і спакой.
Кругом анямее прастор серад ночы —
Ні шуму, ні ветру нігдзе…[1]
Ля берагу пена ледзь чутна шапоча
І, таючы, нікне ў вадзе.
У лёгкай дрымоце застыгне[2] прырода,
Укутаўшысь[3] сьвежаю мглой. —
Шчасьлівая хвіля! прастор і свабода
Клянуцца быць вечна са мной.
І мілая хвіля так цешыць мне душу, —
Аж верыць ня хочацца мне,
Што новы прыбой дзікім стонам заглуша[4],
Што скора ён, скора памкне;
Што ў гэтай спакойнай і ціхай пагодзе
Скрываецца здрада, мана;
Што хвалі час доўгі ня могуць у згодзе
Ужыцца, з сабой, як адна…
І верыць ня хочу, што ўсьпеніцца мора,
Завые, застогне яно,
Што хвілі спачынку ад смутку і гора
Прабыць доўгі час не вально;
Што ўсё у прыродзе ня вечна, ня трвала[5]
З мінутай зьмяняецца ўсё, —
Адно толькі гора, калі напаткала,[6]
Дык думкамі струець[7] жыцьцё.
Панурыя, злыя, гнятуць яны сэрца —
Мінута — зноў здрадны спакой…
І так у трывозе век цэлы да сьмерці
Змагайся з людзьмі і з сабой!!



  1. Лепш. — нідзе.
  2. Полён; пабелар, — застыне.
  3. Рус. пабелар. — ахінуўшыся, агорнена і інш.
  4. Провінц — заглушыць.
  5. Полён. пабелар. — трывала.
  6. Лепш. — сустрэла.
  7. Полён. — струціць, атруціць.