Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/I/А/Карусь Каганец/Кабзар

Новасадзкае замчышча Кабзар
Верш
Аўтар: Карусь Каганец
1927 год
Сьцяты камень
Іншыя публікацыі гэтага твора: Кабзар (Каганец).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Кабзар.

Ой, вецер шуміць, ой, вецер гудзе,
А цераз поле чалавек ідзе.
Ой, полем ідзе
І штось ён нясе,
І хлопец яго за руку вядзе.
У вёску прыйшоў, на прызьбе ён сеў
І ціха людзям сьпязанку запеў:
Ўкруг людзі стаяць,
На старца глядзяць,
Бо да душы бедным людзям запеў.
Галавою добрым людзям кіўне,
Грудку старую шырока надзьме,
У струны ўтне,
Слова дабярэ
І песьню старую сьвету пяе.