Загадай, зязюля, закукуй аб шчасьці,
Варажы аб долі запрапаўшай Насьці:
Гдзе вянок руцяны, гдзе сынок ядыны,[1]
Гдзе краса падзелась з лічыка[2] дзяўчыны?
Чаму у аковах Насьці тонкі рукі?
Чаму твар скасіўся ад страшэннай мукі?…
… На грудзях запаўшых вузялок з зямлёю,
Ўсё, што з вёскі Насьця[3] вынясла з сабою.
У халодных мурах бела вяне цела;
Насьця ўдвое гнецца, — за год пасівела. Замест вочак сініх — поўны сьлёз дзьве раны,
Тварык бяз румянца, як папар згараны…
Ну, гадай, зязюля! Закукуй аб шчасьці,
Варажы аб долі нашай беднай Насьці!
… Засумела птушка, седзячы ў вярбіне,
Знаць, што шчыра хоча варажыць дзяўчыне…
|