Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/II/Б/Якуб Колас/Песьні жальбы/Мы ходзім

Плытнікі Мы ходзім
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1927 год
Пісьмо з турмы
Іншыя публікацыі гэтага твора: Наша возьме (Колас).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Мы ходзім.

Мы ходзім спатыкаемся,
Бадзяемся, як п‘яныя;
Мы з голадам зрадніліся,
Худыя, абарваныя.

Асьмеены, аблаены,
Гразёю мы абмазаны,
Багатымі мы скрыўджаны,
Няволяю мы зьвязаны.

Ў балоты мы адціснуты,
Загнаны мы у шчыліны;
І вочы нам завязаны,
І вушы нам зачынены.

Адно мы добра ведаем:
Хоць вечна мы блукаемся,
А ўсё-ж такі, хоць некалі,
А праўды дачакаемся.