Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/II/Б/Янка Купала/Спадчына/Роднае слова

Цару неба й зямлі Роднае слова
Верш
Аўтар: Янка Купала
1927 год
Званы
Іншыя публікацыі гэтага твора: Роднае слова (Магутнае слова, ты, роднае слова!..).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Роднае слова.

Магутнае слова ты, роднае слова!
Са мной ты на яве і ў сьне;
Душу мне затрэсла пагудкаю новай,
Ты песень наўчыла мяне
Бясьсьмертнае слова, ты, роднае слова!
Ты крыўды, няпраўды змагло;
Хоць гналі цябе, накладалі аковы,
Дый дарма: жывеш, як жыло!
Свабоднае слова, ты, роднае слова!
Зайграй ты сьмялей, весялей!
................
Загнанае слова, ты, роднае слова!
Грымні-ж над радзімай зямлёй:
Ты, родная мова, хоць бедная мова,
Мілей найбагатшай чужой