Багаты вы,
Мае паны,
Грашыма…
— Сваіма?
Дык бедны вы,
Мае паны,
Ў палацы…
— Да працы.
Багаты вы,
Мае паны,
Зямлёю…
— Сваёю?
Дык бедны вы,
Мае паны,
Работай
— Ахвотай…
Багаты вы,
Мае паны
І сілай
— Змарнелай…
Дык бедны вы,
Мае паны,
Гадамі?
— Не! — днямі…
Багаты вы,
Мае паны,
Навукай?
— Не! — штукай…
Дык бедны вы,
Мае паны,
На розум
— Цьвярозы.
Багаты вы,
Мае паны,
Хаценьмі
— З-пад цемні…
Дык бедны вы,
Мае паны,
Паверце
— На сэрца…
Багаты вы,
Мае паны,
Шмат чым,
— Чужым…
Багаты вы,
Мае паны,
Кругом…
— Больш злом!..
|