Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/III/Б/Алесь Гарун/З раскіданых вершаў/Кліч

Багаты вы… Кліч
Верш
Аўтар: Алесь Гарун
1927 год
Жыцьцё
Іншыя публікацыі гэтага твора: Кліч (Гарун).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Кліч.

Гэй, народзе, трэба ўстаць,
Дух свой з рабства распрастаць, —
Чуеш: Волі зычны звон,
Будзіць, кліча медзьдзю ён
Ўсе народы, ўсіх старон,
Каб разбурыць крыўды трон.[1]
Скрозь, куды хаця зірні, —
Зьдзівіць з дзіва дзіваў цуд:3)
Ў небе літары — агні.
Сьвецяць ноччу і пры дні —
„Вызваль дух свой, рабскі люд!“

У гэты час пракляты будзь,
Хто свой карк захоча гнуць

Й рукі ворагу лізаць,
Й словы льсьцівыя казаць!



  1. Русіц. — пасад.