Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/III/Б/Алесь Гарун/Матчын дар/Хто сказаў…

Nocturno Хто сказаў…
Верш
Аўтар: Алесь Гарун
1927 год
Ідуць гады
Іншыя публікацыі гэтага твора: Хто сказаў: «І я з народам»…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Хто сказаў

Хто сказаў: „і я з народам“,
Хто з ім поплеч стаў, як з братам,
Хто пашоў з ім роўным ходам
К роўным зыскам, роўным стратам, —
З тым і я. Няхай-жа ліча,
Будзе трэба — хай пакліча.

Хто сказаў, а потым здрадзіў,
Хто пашоў, а потым кінуў,
Хто ў душы сумленьне згладзіў,
Ў кім апошні розум згінуў, —
Хай дрыжыць. У дзень прысуду,
Ў страшны дзень, я сьведчыць буду!