Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/III/Б/Гальляш Леўчык/Чыжык беларускі/Мая прадмова

Гальляш Леўчык Мая прадмова
Верш
Аўтар: Гальяш Леўчык
1927 год
Чыжык
Іншыя публікацыі гэтага твора: Мая прадмова (Леўчык).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Мая прадмова.

Нічога ня хочу… нічога, нічога —
Ні грошы, ні славы, ні шчасьця сьляпога…
А толькі ўсё жду я, каб родная мова
Хутчэй дачакала свабоднага слова!
Пакуль не даждуся багацьця такога —
Нічога ня хочу… нічога, нічога!