Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/III/Б/Гальляш Леўчык/Чыжык беларускі/Падаюць лісьці

Чыжык Падаюць лісьці
Верш
Аўтар: Гальяш Леўчык
1927 год
Ніхто маіх ня знае сьлёз…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Падаюць лісьці…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Падаюць лісьці.

(Ноктурно).

Лісьці пажоўклыя падаюць,
Ўбраныя кроўю і золатам,
Дыша зямля ужо холадам,
Птушкі ўжо сэрца ня радуюць…
Дрэвы ўсе сумны, прамоклыя.

Бачучы долю гаротную,
Капаюць сьлёзы прагорклыя,
Жальбамі думкі маркотныя
Душу ўсьцілаюць сіротную…
Падаюць лісьці пажоўклыя…