Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/III/Б/Зьмітрок Бядуля/Абразкі/Ці я вінават?

Маці Ці я вінават?
Абразок
Аўтар: Змітрок Бядуля
1927 год
Над сажалкай
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ці я вінават?..

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Ці я вінават?

Думы, дзеці душы маей, мне супакою не даюць.

Ці ўжо пад гэткай плянэтай дзяцюк радзіўся?..

Ці мо’ я сам вінават у нядбаласьці сваёй?..

Саху я ў рукі ня браў; сякера вышчарбілась, нават і лучыну рашчапаць ахвоты нямашака. Суседзі сьмяюцца, што мазалёў як-бы ня было на руках маіх.

От, пазіраў-бы, як сонейка на балоце заходзіць і стагі залаціць… Як канюх[1] плача над яварам… Цягаўся-б начамі па хвойніку, апусьціўшы галаву на грудзі, заламаўшы рукі на плечы… Заўсёды ад маладзіка да ветаха гэтак рабіў-бы…

Ці я вінават, што неяк люблю пазіраць, як жудасны лес моўчкі калышацца пад зьзяньнем зорак паўночных. Ці я вінават, што люблю на чоўне па шырокай плёсе плысьці… Над маей галавой дзікая качка кружыцца, і салодкі смутак напаўняець душу маю, нібы келіх чыстай крынічнай вадою… Ці я вінават?..



  1. Балотная птушка.