Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/III/Б/Зьмітрок Бядуля/Абразкі/Яе душа
← Шчасьце ня ў золаце | Яе душа Абразок Аўтар: Змітрок Бядуля 1927 год |
На зачарованых гонях → |
Іншыя публікацыі гэтага твора: Яе душа. |
Яе душа.
Яе шчырая душа ўвайшла ў сваю кемнасьць[1], нібы канаўка ў рэчку… Новы ўзор выткала яна.
Маладыя пралескі расцьвіталі ў разарваным сэрцы, каторае было абведзена вянком бярозавых лісткоў. Увакруг вянка блішчэлі на блакіту шоўка залатыя кроплі сьлёз… Здавалася, што гэта адсьвечываецца ў сажалцы вячорняе неба, засеянае залатымі зоркамі… Здавалася, што плыве гэты ўзор ды нешта дзіўнае баець аб вёсцы і полі абшырным…
— Або-о-о! — узьдзівіліся усе — вось залатыя рукі ў Агаты!
І нейкім няземным шчасьцем зьзялі вочы маладой дзяўчыны…
- ↑ Здольнасьць тут азначае — каляіну.