Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/III/Б/Зьмітрок Бядуля/Пад родным небам/Сьняжыначкі

А ў бары Сьняжыначкі
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
1927 год
Сьнег
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сьняжыначкі.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Сьняжыначкі.

Сьняжыначкі-пушыначкі,
Як матылькі ляцелі;
Як красачкі-пралесачкі,
Над хаткамі блішчэлі.

Бялеліся-мігцеліся
Ў багатыя калёры,
Драбнюткія-пякнюткія,
Як зоранькі, як зоры.

Насіліся-кружыліся
Над ціхімі палямі,
Даліначкі-сьцяжыначкі
Пакрылі дыванамі.

Над ёлкамі, над хвойкамі
Шапталі свае песьні:
„Як смутна тут, пакутна тут,
Тут страшна, ах, тут цесна…“

„У хмараньках — пры матаньках,
У срыбным[1] у замчышчы[2]
Сьпявалі мы, скакалі мы
І ладзілі ігрышчы“.

Сьняжыначкі-пушыначкі
На бога наракалі:
„Нас кволенькіх-вясёленькіх
На полі растапталі“



  1. Полён. — сярабраным.
  2. Месца, дзе стаяў замак.