Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/III/Б/Канстанцыя Буйла/Курганная кветка/У лесе

Канстанцыя Буйла У лесе
Верш
Аўтар: Канстанцыя Буйло
1927 год
Люблю
Іншыя публікацыі гэтага твора: У лесе (Як я лесам іду — на душы лёгка мне…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




З зборніка: „Курганная кветка“.

У лесе.

Як я лесам іду — на душы лёгка мне:
Я адна у лясной цішыне;

Аддыхаю душой. Тут, між елак, бяроз
Ня чуваць ані енкаў,5) ні сьлёз;

Тут між іх я люблю так хадзіць і хадзіць,
Слухаць толькі, што лес гаманіць.

Часам хочацца птушкаю ўвысь[1] узьляцець,
Між зялёных галінак запець,

І шчасьліва пажыць, і ня відзець бяды,
Што пануе ў людзей заўсяды.

Тут люблю я глядзець, як дубочак з сасной
Ціха шэпты вядуць між сабой;

Як з расою-сьлязінай бярозка адна,
Як-бы мужа схаваўшы жана,

Да зямлі валасы апусьціўшы, стаіць,
Чагось сумна і нудна шуміць…



  1. Лепей — увышыню.