Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/III/Б/Канстанцыя Буйла/Курганная кветка/Я шукала

Лебядзіная песьня Я шукала
Верш
Аўтар: Канстанцыя Буйло
1927 год
Дзяўчына
Іншыя публікацыі гэтага твора: Я шукала…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Я шукала.

Я шукала цябе, мілы мой, ўжо даўно, —
Я шукала цябе — выглядала
Вось такога, як сьніўся ў дзявочых мне снох,
Хоць тагды я цябе йшчэ ня знала!

Хоць ніколі цябе йшчэ ня бачыла я, —
Ты мне сьніўся штоноч такі самы,
Як цяпер вось стаіш поўны дзіўнай красы,
З прамяністымі ўзгляду лучамі[1].

Ты мне сьніўся што ноч — такі пекны, як бог,
Твае вочы так мякка ясьнелі.
І здавалася мне, што то анел сьвяты
Прыбый сон мой сцярэгч у пасьцелі…

Дай руку мне — будзь братам маім дарагім,
Пойдзем разам жыцьцёвай дарогай,
Мо’ тады чуць ня будзем так моцна2) цярнёў,
Што калечаць бязжаласна ногі.

Хадзі, пойдзем па гэтай пуціне вузкой —
Нам гасьцінец адкрыецца біты,
Тканы золатам кветак, брыльлянтаў расой,
Траўкі шоўкам зялёным расшыты…

Дай мне руку! З далоняй ў тваей далані,
Сэрца з сэрцам, а душа з душою
Пойдзем, моцныя сілай каханьня свайго,
Мы жыцьцёвай дарогай-красою!



  1. Русіц. — косамі.