Хрэстаматыя новай беларускай літэратуры (1927)/IV/Б/Ф. Чарнышэвіч/Песьня каваля

⁂ (Зіяй злацістым агнём, маё сонца…) Песьня каваля
Верш
Аўтар: Хведар Чарнышэвіч
1927 год
Хрыстос Уваскрос!
Іншыя публікацыі гэтага твора: Песьня каваля.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Песьня каваля.

Мой горан пылае,
І іскры ляцяць;
Я мех уздуваю
І буду каваць.
Працую, гарую,
Як моцы стае;
Гартую, муштрую
Жалеза мае…
У кузьні ад раньня да ночы стаю
І молатам лепшую долю кую!..

І гнецца парою
Жалеза і сталь,
Як возьме рукою
Здаровай каваль…
Скую, вось, касу я,
Загну, закручу;
І выйду уночы
Нядолю скашу!..
У кузьні ад раньня да ночы стаю
І молатам лепшую долю кую!..

І холад і голад
У хатцы вітае,
Я праца і молат
Мне моц адбірае.
Гэй, ўдару-ж я, ўдару!
Гарно раздзьмухну,
Сагну, разгартую
Я сэрца-касу!
Я праўду і волю кахаю-люблю
І молатам лепшую долю кую!