Хто вінават? (Арол)/VI
← V. Як польская шляхта ратуе паншчыну беларусі і ўзмацовываець гвалт і насільства над беларускім народам? | VI. Як польская шляхта ратуе паншчыну беларусі і ўзмацовываець гвалт і насільства над беларускім народам? Публіцыстыка Аўтар: М. Арол 1921 год |
Годзе!.. → |
VI.
„Чым ноч цямней — тым зоркі ярчэй,
чым большы сум — тым бог бліжэй!“
Німа тае начы, якая-б ня скончылася, німа тае турмы якая-б з часам не развалілася, німа тых ланцугоў, якія-б не праржавелі і не разсыпаліся!
Чымся даўжэй цягнецца ноч, тым хутчэй і бліжэй настане разсьвет і заблішчыць яркае сонца.
Наша ноч падыходзіць к канцу і ўвесь беларускі народ відзіць як займаецца зарніца яго вольнасьці і незалежнасьці, відзіць як спалоханы польскія цёмныя сілы і ў смяртэльнай апошняй канвульсіі яшчэ цягнуцца каб здушыць беларускае горла, але не! не дасягнунь…
Ужо па ўсей бацькаўшчыне плыве вогнены магутны кліч лепшых сыноў Беларусі:
„На працу, на змаганьне за беларускае селянство!
На бой проці польскіх паноў калечачых душу і цела беларускага народу!
Ганіце вон усіх польскіх паноў, растлусьцеўшых на вашай працы, крыві і сьлезах!
Агнём і жалезам вымятайце польскіх паноў з нашай зямлі!
Ніхай жыве вольная і незалежная Беларусь!
Вялікая слава табе беларус — „зямляроб!“
М. АРОЛ.