Хто вінават? (Арол)/IV
← III. Сучасная эканамічная залежнасьць беларускага селянства ад польскай зямельнай буржуазіі. | IV. Як польская шляхта ратуе паншчыну беларусі і ўзмацовываець гвалт і насільства над беларускім народам? Публіцыстыка Аўтар: М. Арол 1921 год |
V. Як польскае панства прыгнетала і калечыла душу беларускага селяніна. → |
IV.
Як польская шляхта ратуе паншчыну Беларусі і ўзмацовываець гвалт і насільства над беларускім народам?
Калі ў сьнежню 1917 года у Meнску на Ўсебеларускім 3‘езьдзе Беларусь была абвешчана Незалежнай Рэспублікай, у якой усе зямельныя абшары і лясы пераходзяць ва ўласнасьць працоўнага народу, польская шляхта адразу пачула страшэнную небяспеку дзеля сваіх маёнткаў. А польскіх маёнткаў на Беларусі ёсьць шмат. Ось польскія паны пачалі націскаць на свой урад, каб ён хутчэй бараніў іхнія панскія двары. Польскі ўрад зложаны так сама з польскай зямельнай буржуазіі, сярод якой ёсьць асобы маючыя на Беларусі не адзін дзесятак маёнткаў,—гэты ўрад і сам з вялікай прыемнасьцю прыдушыў-бы беларускі народ, але ў той час яшчэ ня меў аружнай моцы. Быў, праўда, на Беларусі польскі корпус генэрала Давбора-Мусьніцкага, які тварыў такі няслыханы грабёж і столькі катаваў і забіў беларускіх селян, столькі спаліў вёсак награбіў дабра ў Беларусі, што нямецкае камандаваньне абязброіла гэты „корпус польскіх разбойнікаў“ і выслала яго „у Варшаву“. Насільства і разстрэлы беларускіх селян учыненыя польскім генэралам былі сустрэчаны польскім урадам з вялікай прыемнасьцю і сам начальнік Рэчы Паспалітай пан Пілсудзкі усенародна дзякаваў Довбор-Мусьнікаму і яго легіанерам-бандытам за тое, што яны баранілі маёнткі польскай шляхты, а беларускіх селян руйнавалі і разстрэлівалі.
Гэтая падзяка польскага ўраду сваім бандытам паказала ўсім беларусам, што польскія паны так проста не аддадуцць сваіх маёнткаў, а будуць вясьці смяртэльную барацьбу з беларускім народам і яго незалежнасьцю і каб уратаваць свае награбленыя землі не застановяцца ні перад чым: патрэбна ім будзець зніштожыць беларускую незалежнасьць — пачнуць зніштажаць. Натрэбна будзе ім вынішчыць беларускі народ — пачнуць уселякімі зладзейскімі спосабамі нішчыць.
Так і сталася. Пасьля уходу немцаў з Беларусі, польскі ўрад пад відам барацьбы з бальшавікамі стаў пхаць сваё войска на Беларусь Польскі ўрад прад усей Эўропай выхваляўся, што палякі ідуць вайной проці Савецкай Расеі, але цяперака ўжо добра вызнана, што польскі ўрад ішоў аружнай сілай паняволіць беларускі народ, каб уратаваць маёнткі польскае шляхты. Польскім панам патрэбна было вярнуцца да сваіх маёнткаў, трэба было паняволіць беларускае селянства і памсьціцца над ім.
Што гэта так, паказала польская акупацыя, у часе якой польская шляхта і ўсё польскае чынавенства душылі беларускі народ усімі спосабамі.
Што гэта так, паказаў сучасны зьдзек польскіх паноў і жандараў, над беларускім селянствам у Віленшчыне і Горадзеншчыне, якія яшчэ да сягоньняшняга дня акупованы польскімі войскамі.
У часе першай акупацыі польскі ўрад, каб задаволіць сваю шляхту і даць ей магчымасьць памсьціцца над беларускімі селянамі, аддаў шляхце адміністрацыю над акупованымі землямі. Адтрымаўшы такое права шляхта пачала прасьледаваць усё беларускае: разганяла селянскіе рады, зачыняла беларускія арганізацыі, школы, коопэратывы; зачыняла беларускія газэты. Над селянамі пачаўся гвалт і грабёж; польскія жандары па загаду шляхты адбіралі каней, хлеб, адзежу, грошы. Адзін польскі пан Біспінг сам падпаліваў беларускія вёскі. Жандармэрыя польская арыштовывала беларускіх вучыцялёў і лепшых беларускіх інтэлігэнтаў, кідала іх у турмы, дзе над імі утваралі безчалавечныя мукі за тое, што яны асьвятлялі і баранілі селян. Быў у Менску польскі генэрал Шэптыцкі, да якога прыйшла беларуская дэлегацыя прасіць каб яго жаўнеры не палілі вёсак, бо гэта пагражае голадам усяму краю; тады г. Шэптьшкі усхапіўся стукнуў кулаком па стале і крыкнуў: „Я спалю ўсю вашу Беларусь, калі мне будзе патрэбна“…. („Польская акупацыя у Беларусі“. А. Луцкевіч).
З гэткімі зладзейскімі покрыкамі йшла польская шляхта на Беларусь. Смяртэльнымі карамі і вагнём увадзілі палякі сваю паншчыну сярод беларускіх селян.
I да сягоньняшняго дня мы бачым, што палякі ў Віленшчыне і Горадзеншчыне сыстэматычна прасьледуюць беларусаў і усё беларускае…
Беларускіх школ не даюць адчыняць, але адчыняюць польскія, каб апалячываць селянскіх дзяцей. Беларускія камітэты разганяюць і сяброў камітэтаў саджаюць у турмы. Беларускія газэты зачыняюць або канфіскуюць. Беларускія коопэратывы ліквідуюць: ось на гэтых днях у Горадзеншчыне палякі зачынілі 10 беларускіх коопэратываў. Селянскую зямлю аддаюць польскім жаўнерам. Беларускім уцекачам перашкаджаюць вертацца на Бацькаўшчыну.
Шляхэцка-панская Польшча не застанаўліваецца ні перад чым, абы толькі прылучыць да сябе беларускія землі, абы знішчыць беларускі народ і паняволіць беларускае селянство.