Цішка Гартны (1923)/Выбраныя творы/Абразок

Не паеду… Абразок
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1923 год
Не жартуй
Іншыя публікацыі гэтага твора: Абразок (Гартны).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Абразок.

Ўзышоў месяц і паўкругам
Ў цёмным небе засьвяціўся,
Па дуброве і па лугу
Срыбным променем разьліўся.

Ў зачарованым адзеньні
Сьпіць трава, дрыжаць кусточкі,
І замёрлі ў шалясьценьні
Руцяністыя лісточкі.

Ўкрадкай ціханька гамоне
Мовай сьвежаю рачыстай,
Нібы грае, нібы звоне
Ручаёк вадою чыстай.

І ні песьні, і ні зыку
Круг-вакол не раздаецца,
Нямой сьцішы зыркім блікам
Месяц весела сьмяецца.

Капыль, 31-X — 1912 г.