Цішка Гартны (1923)/Выбраныя творы/Не жартуй

Абразок Не жартуй
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1923 год
З раману „Сокі цаліны“
Іншыя публікацыі гэтага твора: Не жартуй.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Не жартуй.

Не жартуй ты з мяне
Ласкай цёплай сваей,
Не чаруй ты мяне
Зіркам чорных вачэй.

Не кажы мне: „люблю“,
Што я твой — не кажы,
А са словам „люблю“
Пачуцьцё ты вяжы.

Бо любоў — то ня зык
Ад пустога слаўца,
А любоў — сьвяты крык
Маладога жыцьця.

І каханьнем душа
Можа праўду казаць,
Усю сьвятасьць душа
Яе можа спазнаць…

Не жартуй-жа з мяне,
Не кажы, што я твой,
Раз ня любіш мяне
Сваёй чуткай душой.