Цішка Гартны (1923)/Выбраныя творы/Неба і зямля

Да Нёмна Неба і зямля
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1923 год
Загудзі ты, вецер
Іншыя публікацыі гэтага твора: Неба і зямля.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Неба і зямля.

Хоць чароўна ты, неба, ўсягды,
Хоць ты пекна ў сваёй вышыне —
К тваёй высі туды
Ўсё-ж ня хочацца мне.

На зямлі, на халоднай, сырой,
Дзе ні зораў, ні сонца няма,
Дзе нядоля і цьма, —
Я шчасьлівы душой.

У красе у тваёй усё сьпіць,
Як-бы спалена страшным агнём, —
На зямлі-ж б‘е, кіпіць
Жыцьцё буйным руччом.