Цішка Гартны (1923)/Выбраныя творы/Чырвонаармейцы

Мая хатка Чырвонаармейцы
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1923 год
Паўстаньне
Іншыя публікацыі гэтага твора: Чырвонаармейцы (Гартны).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Чырвонаармейцы.

Ціха рэе —
Палымнее
Сьцяг чырвоны.
Пад ім роем
Чынным строем
Рэюць тоны
Песьняў волі…
Роўным полем
Грамадою
Йдзе паходам
Звод за зводам
З прагай к бою
Полк чырвоных.
Раць стальная
Адбівае
Ў блісках цёмных
Промень сонца.
Душ бясконца!
Стома давіць!
Ўсё-ж ня ўбавіць
Моцнай прагі
І адвагі,
Што ў іх сэрцах.
Ступ за ступам
Ідуць купай
Ў бой да сьмерці
За свабоду
Ля народу
Легчы з славай
Ці-ж утратна?
Дружна, здатна,
Вялічава
Гук нясецца!
Сонца льецца
Пазалотай
З небнай высі.
Й песень тоны,
Й сьцяг чырвоны
У ім зьліліся!