Цішка Гартны (1923)/Выбраныя творы/Паўстаньне

Чырвонаармейцы Паўстаньне
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1923 год
Дар
Іншыя публікацыі гэтага твора: Паўстаньне (Гартны).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Паўстаньне.

Над сьветам рэе Сьцяг Чырвоны,
Вакол ўздымаючы паўстаньне
Супроць вяковага прыгону,
Супроць няволі панаваньня.

Кіпучай хваляю, бурлівай
Маўчлівы гнеў людзкі рухае,
Шырокі шлях да мэт шчасьлівых
Агнённай помстай пракладае.

Сьцярпеўшы раб ўстае да бою,
Рвучы вакол свае аковы,
І ўжо вітае над зямлёю
Жыцьця уклад свабодны, новы.

Глыбокай ночы гінуць стоны
І сьвет стары пры тым канае,
А Сьцяг паборы, Сьцяг Чырвоны,
Дарогу новаму ўбірае.

Настрэчу-ж, гэй, яго прыходу
Ўсе шліце шчырае вітаньне,
Няхай вакола за Свабоду
Расьце кіпучае паўстаньне!