Цішка Гартны (1923)/Выбраныя творы/Я люблю…

Я жыву Я люблю…
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1923 год
Да Нёмна
Іншыя публікацыі гэтага твора: Я люблю… (Гартны).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Я люблю

Я люблю, калі небны абшар,
Неспадзевана, ўсім нечакана,
Убярэцца ў адзежыну хмар,
Буйным ветрам здалёку нагнаных;
Калі гром над зямлёй прагрыміць,
Аж навокал зямля скалыхнецца,
Ды маланка агнём пачне неба паліць,
Аж яно на кавалачкі рвецца;
Калі вецер свой шуг павядзе,
Ўсё руйнуючы ўшчэнт прад сабою,
І наўкруг, як ня глянь, ўсё гудзе,
Нібы ў сьмертным зрашаючым бою… —
Я люблю гэты час! Без канца
Я хацеў-бы, каб ён ня мінаўся!
Пад стыхіі уздым на байца
Я-б пад цёкам яго прычашчаўся.