Цішка Гартны (1923)/Выбраныя творы/Я ня маю срэбра…

Песьня жняі Я ня маю срэбра…
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1923 год
Мая хатка
Іншыя публікацыі гэтага твора: Я ня маю срэбра…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Я ня маю срэбра…

Я ня маю срэбра, я ня маю злота,
Я ня маю пекных каменных палацаў,
Зато маю сілу, каб рабіць работу,
Зато маю шчырасьць да ўсялякай працы.

Лом вазьму у рукі, ці вазьму лапату —
Б‘ю, шчамлю, капаю землю і карэньні
І бяру за гэта я сабе ў адплату
Толькі на пражытак, хоць раблю старэнна.

Але мой заробак лепш мне за палацы,
І пякней за срэбра блішчаць каплі поту,
Бо ён мне даецца за цяжар у працы,
Бо той пот купае творчую работу.

Пецярбург.