Аматарскі Зборнік (1929)/Чаму?

Малітва Чаму?
Верш
Аўтар: Я. Дамарослы
1929 год
Недасьпевана песьня

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЧАМУ?

Разтлумачце дарагія,
Мне пытаньні завілыя,
Чаму і дзеля чаго?
Бо, я ўсьцяж сябе пытаю,
адказу ўсьцяж шукаю,
Й незнаходжу я яго.
Чаму гэтак ў нашым краю,
Ў местах многа жабракоў?
Чаму няма у звычаю
Цаніць гонар у паноў?
Чаму ў людзях няма Бога,
Адно толькі на славох?
І чаму людзей так многа,
Стогня ў цемры ланцугох?
Чаму ўсюды хрысьціяне,
Ідуць з крыжам на вайну?
Чаму нашыя сяляне,
Галадаюць на вясну?
Чаму гоняць ўсьцяж з касьцёла,
Нашу мову? І чаму
Ядавіта ўражда гола
Так пярэчыць усяму?
Чаму ўсьцяж над намі тупа,
Як прадвесьніца бяды?
Чаму сэрцэ так балюча,
Занывае інады?…