Чужынец-госьць…
Верш
Аўтар: Ізі Харык
Пераклад: Ізраіль Плаўнік
Крыніца: Маладняк № 7 - 1928

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Ізі Харык.

Чужынец-госьць…

Чужынец-госьць прыблукаўся ў мястэчка.
Быў неспакой у госьцевых шагох…
Ніхто трывог яго не зразумеў там,
І ня пытаў ніхто: „Ці ты зьнямог?“


А вечар сінь суценьнем заварожыў,
Над некім плач і стогн падняла ціш…
Там крамкі ўсе зачынены даўно ўжо,
Нікому ўжо дамоў ня трэба йсьці.


У глуш начы, у вольніцу сяленьня
Пачаў той госьць адзін-адным брысьці…
Ля старых брам радзімы пасівелай
Ён не чакаў і не прасіў: „Пусьці!..“


І слухаў госьць, і слухаць быў ня ў сіле,
Як сьцены хат хісталіся — на тын…
І ён сказаў: „Хай іх пажар зьнясіліць“,
І ён пашоў упарты ў даль і стынь.


І да зары палохаў крык мястэчка,
Стагналі ветры, галасіў агонь.
Апошні раз госьць глянуў на пустэчу,
Затым пашоў… І дзень спаткаў яго.

З яўрэйскае мовы пераклаў

Ізраіль Плаўнік.

  Гэты твор з’яўляецца перакладам і мае асобны прававы (ліцэнзійны) статус адносна карыстанай аховы аўтарскіх правоў на арыгінальны змест.
Арыгінал:

Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў краінах, дзе тэрмін аховы аўтарскага права на твор складае 70 гадоў або менш.

Абразок папярэджаньня
Гэты твор не абавязкова ў грамадскім набытку ў ЗША, калі ён быў апублікаваны там цягам 1927—1964 гадоў.
 
Пераклад:

Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў краінах, дзе тэрмін аховы аўтарскага права на твор складае 70 гадоў або менш.

Абразок папярэджаньня
Гэты твор не абавязкова ў грамадскім набытку ў ЗША, калі ён быў апублікаваны там цягам 1927—1964 гадоў.