Чын (Казлоўскі, 1935)

(Пасля перасылкі з Чын)
Хай нам жыве… Чын
Верш
Аўтар: Уладзіслаў Казлоўскі
1935 год
Крыніца: Часопіс «Новы шлях», № 1 (11) ад 10.III.1935 г., б. 6
На прадвесьні
Іншыя публікацыі гэтага твора: Чын (Казлоўскі)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





Ч Ы Н.


З жалем і плачам, ў роспачы, зьдзеку,
Ў бездне няволі, прымусе...
Нельга-жа жыці так чалавеку, —
Чын!—ёсьць твой кліч, беларусе!

Йдзі супраць цемры, хітрай аблуды,
Супраць маны панаваньня.
Кліч хай імкнецца рэхам усюды:
Чын—камандзірам змаганьня!

Сьмейся са сьмеху, болі і страху.
Сьмела ідзі бяз хістаньня —
Рыцарам волі нельга мець жаху —
Чын кліча ўсіх да змаганьня!

Сэрцаў пажарам край свой абнімем,
Ў душах бадзёрасьць ўзьнясецца,
Воляй няўхільнай сьцяг свой паднімем, —
Вольна ён нам разаўецца!


Ул. Казлоўшчык