Шамшавілі
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
Крыніца: http://biadulia.ru/stories/253.htm

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Мора сініцца сінім алоўкам.
Ідзе берагам чорнавалосая.
Як дзіцё, мне ківас галоўкай,
А вачыма глядзіць, як дарослая.
Мігаціць чарнаморскаю чайкай,
Пахне руясай і кволай магноліяй,
Спрытна грае усмешкаю-грайкай,
Нешта кажа забаўна-вясёлае.
І гавора, гавора, гавора:
Гуды пчол, шэпт травы, буры грокаты,
Лёгкі свіст, звон галін, шумы мора,
Часам чуеш арліныя клёкаты.
Высыпае з скалістых заховаў
Усе водгукі сонцам аблітыя.
Недарма ж яе родная мова
Мае болей за семдзесят літараў.
Нібы хвалі, за хвілямі хвілі
Паплылі пад гамонку бяседніцы:
І завецца — Маро Шамшавілі,
І жыве недалёка у крэўніцы.
Яна доч бедняка, камсамолка,
А вучыцца пайшла за настаўніцу.
Мора сіпіцца сіпім алоўкам,
Вечным летам краіна тут славіцца.
Лета вечнае толькі празвалі:
Надышло гэта лета з Саветамі.
А раней, як князі балявалі,
Горш зімы былі дні вечна летнія.
Яс вочы мяне варажылі.
Я глядзеў ёй у ясныя зоранькі.
Потым выразаў я «Шамшавілі»
На кійку сваім вострым сцізорыкам.