Шляхам Змаганьня/Гартуйся, моладзь

Узмацняй, Беларусь… Гартуйся, моладзь
Верш
Аўтар: Уладзіслаў Казлоўскі
1935 год
Ставайма ў шарэнгу
Іншыя публікацыі гэтага твора: Гартуйся, моладзь!

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ГАРТУЙСЯ, МОЛАДЗЬ.

Гэй, моладзь, гартуйся
К рабоце рыхтуйся,
Бо ўстане Айчына,
Пакліча да чынаў.
Гартуй сваю волю,
Каб мог выкуць долю
Сабе залатую,
Як сталь ня гнутую.
Гартуй свае нэрвы,
Каб мог без пярэрвы
Жыцьцё ўсё змагацца,
У няволю ня здацца.
Гартуй свае рукі,
Каб мог бяз прынукі
Зямельку араці,
А злыдням ня даці.
Гартуй свае ногі,
Каб ў Краю дарогі
Прайсьці мог ўсе вокал
І відзець як сокал,
Братом як жывецца:
Сьляза ці ім льецца,
Настрой ці бадзёры,
Ці гнуцца ў пакоры
Прад кожным нягодным,
Манлівым і шкодным.
Гартуй усё цела,
Старонка каб мела
З цябе шмат пацехі,
Каб жыць магла векі.
Калі будзеш сільна
І зьвінна, і лоўка,
Дык будзе Айчыны
Спакойна галоўка.
Краіна магчыме
Тады быць бясьпечна,
З сваімі сынамі
На славу жыць вечна.