Ставайма ў шарэнгу,
Хлапцы-дзяцюкі;
Ставайма ўдалыя
Байцы-юнакі.
Нясема з сабою
Мы сілу і гарт,
Бо кволы і мляўкі
Нічога ня варт.
А бойкім хлапцом, дык
Няма перашкод:
У ваду і агонь ўсе
Ідуць упярод.
Раўнуймася хутка.
І роўна, як шнур,
Ды стойма мы прутка
І моцна, як мур.
Хай нашая постаць.
Бадзёрасьць дае;
Хай знаюць суседзі,
Што гарт ў нас жыве.
Як трэба нам будзе
Ісьці у паход
Дык пойдзем маланкай
І бурай ўпярод.
Шукаць будзем праўды,
Ісьці за ёй ў сьлед, Хаця-б нам прышлося.
Разьбіць увесь сьвет,
Па;ычаць нам крыльляў
Арлы, сакалы,
Мы з імі паймчымся
Разьбіць кандалы;
Распутаць Пагоню,
Падняць родны сьцяг,
Узяць лёс ў далоню,
Прагнаць мляўкі страх.
І нас ня стрымае.
Ніхто на зямлі,
Аж край дачакае
Свабоднай сямьі.
|