Шляхам Змаганьня/Жыцьцёвы шлях

За плотам могілкаў Жыцьцёвы шлях
Верш
Аўтар: Уладзіслаў Казлоўскі
1935 год
Крыніца: Вяртанне да сваіх, 1999, Беласток, стар. 174—176
Надзея

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЖЫЦЬЦЁВЫ ШЛЯХ.

Мятусяцца думкі ў краіне пражыцьцяў,
Ў вачох стаіць мною прабыты ўжо шлях;
Сілюся ўгадаць я шлях новых прабыцьцяў,
Жыцьцёвае сьцежкі далейшы працяг.

Хачу разгадаць я, якія дарожкі
Прыдзецца ў далейшым жыцьці мне прайсьці?
Ці будуць мо‘ ліцца па іх мае сьлёзкі,
Ці будуць мо‘ краскі на іх мне цьвісьці;

Ці хопіць мне сілы змагацца з віхурай,
Ламаць будаваны праз злыдняў мне плот,
Ці мо‘ не змагу я там цемры панурай,
Жыцьця майго сьвечкі прарвецца мо‘ кнот?…

Якая-б ня стала ў жыцьці мне дарога
І сколькі-б равоў не капала судзьба—
Я знаю, што прыдзе тады мне падмога,
Як будзе вясьціся мая барацьба.