Жыцьцёвы шлях Надзея
Верш
Аўтар: Уладзіслаў Казлоўскі
1935 год
25.III.1918—25.III.1932
Іншыя публікацыі гэтага твора: Надзея (Казлоўскі).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НАДЗЕЯ.

Як сумна і цяжка часамі на сэрцы,
Ды шчырых пры гэтым няма кумпаноў,
Бо тут не ў сваіх, а ў чужых ў паняверцы
Загнаны я доляй служу у паноў.

Часамі зноў шчыра ў душы засьмяюся;
Надзея мая весяліць мне душу,
Што прыдзе той час—да сваіх я вярнуся
І ў Маткі я Роднай кутка папрашу.

I буду служыць Ёй усею душою,
I буду грудзьмі бараніць ад злыбед,
І буду старацца сваей чарадою,
Каб кожны сусед наш даваў Ёй прывет.

Быдгошч, 1928 г.