Шляхам Змаганьня/Узьляцім, браты

Ставайма ў шарэнгу Узьляцім, браты…
Верш
Аўтар: Уладзіслаў Казлоўскі
1935 год
Бацька і сын

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




УЗЬЛЯЦІМ, БРАТЫ…

Узьляцім, браты,
Лётам сокала
І зірнём на сьвет
Ўсюды вокала.

Ўбачым як жывуць
Людзі вольныя
І ня гнуць сьпіны —
Непакорныя.

Як ўсяго свайго
Ня чураюцца
І братоў сваіх
Ня стыдаюцца;

Як пяюць свае
Песьні родныя,
Не глядзяць ці ўсе
Яны модныя;

Як шануюць там
Мову родную
І даюць усе.
Ім чэсьць годную.

Як кахаюць ўсе.
Свой край родненькі;
За яго кладуць
На‘т галованькі.

Паляцім, зірнём.
На сьвет вокала
І убачым ўсё
Бокам сокала.

Прыляцім адтуль,
Да сваіх братоў
І заглянем мы.
Да усіх кутоў.

Паглядзім ці ў нас
Гэтак робіцца,
Ці ня раз бяда
Праз нас родзіцца.

Навучэмася
Быць адважнымі,
Справядлівымі,
Не прадажнымі;

Знаць цану сабе.
І ня корчыцца,
Хоць на нас паны
Будуць моршчыцца.

Калі мы, браты,
Дагадаемся
І на вольных ўсіх.
Наўглядаемся —

Тады мо‘ й да нас
Прыйдзе шчасьцейка.
Дык зважай ты, мой
Мілы брацейка!