Шляхам жыцьця (1913)/I/Беларус

У ночным царстве Беларус
Верш
Аўтар: Янка Купала
1913 год
Ці-ж ня доля мая…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Беларус (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Беларус.

Сеў, як той крыж на разстаі,
Сярод пушч і поля,
Злажыў рукі і чэкае
Усё нейкай долі.

Ўстане-ж, пойдзе полем, логам,
Будзе дыхту, будзе:
Пачэпаў тупым нарогам
Кургановы грудзі.

Лом с крыжоў магільных звале,
Бульбу падпекае…
Пад’еў, сеў, як крыж, і далей
Долі ўсё чэкае,

А ці-ж прыдзе доля гэта,
Трудна адгадаці,
Пакуль толькі з лета ў лета
Пляце яму лапці.