Шляхам жыцьця (1913)/I/Бледные будніе дні…

Сэрца спытай… * * * «Бледные будніе дні…»
Верш
Аўтар: Янка Купала
1913 год
«Забраны край»
Іншыя публікацыі гэтага твора: Бледныя буднія дні…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




* * *

Бледные будніе дні
Сумна па роднай зямлі
Мутнай плывуць паласой;
Часам калі-некалі
Дзе-недзе бліснуць агні,
Глянуць крывавай расой.
Песьні раздольля маўчаць,
Песьні, што рабскіе сны
З душ паднявольных змялі-б,
Толькі заводзюць званы,
Толькі асіны скрыпяць
Над уміраннем сяліб.
Скрогат нясецца з асін…
Рабству паклоны біў дзед,
Гнуўся пад палкамі ў крук;
Бацька—за дзедам,—у сьлед
З бацькам пляцецца і сын;
Ты-ж кудой пойдзеш, унук?..