Шляхам жыцьця (1913)/I/Сэрца спытай…

Разьвейся туман… Сэрца спытай…
Верш
Аўтар: Янка Купала
1913 год
* * * «Бледные будніе дні…»
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сэрца спытай…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Сэрца спытай…

Прыгледзься днём яснаму сонцу
І месяцу ночнай парой;
Ў шум цёмнай услухайся пушчы
І ў шумы паводкі вясной;
Кінь вокам на мур пабеляны,
На стрэхі с саломы зірні;
Зайдзі на магілкі с крыжамі
І насып забыты крані;
Пакратай мінуўшчыны попел,
Што ў казках ня кінула жыць;
Сягоняшні дзень паймі добра,
Што ў сьлед нашай долі бяжыць…
І ўсюды—ад краю да краю,
Дзе зьвернецца думка твая,—
Аб роднай старонцы пытайся
Ты неба, зямлі і жыцьця,—
А сэрцэ—калі ня звёў сэрца—
Аткажэ за ўсіх не ў нарай:
У нас ёсць паны і іх слугі,
А людзі… што-ж?… Сэрца спытай…