Шляхам жыцьця (1913)/I/Грайце, песьні…

Песьня мая́!… Грайце песьні…
Верш
Аўтар: Янка Купала
1913 год
Сваякам па гутарцэ
Іншыя публікацыі гэтага твора: Грайце, песьні.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Грайце, песьні.

Ці то позна, ці то рана,
Чую нейкую напасьць;
Дзе ні стану, дзе ні гляну,
Думка ўсюды голас дасьць,
Небо, сонцэ, месяц, зоры,
Людзі, пушча, ўся земля,
Ўсё да сэрца штось гаворэ,
Ўсюды бачу моц жыцьця,
І пагодай, непагодай
Не магу дрэмаць, чэкаць:
Так і хочэцца заўсёды
Песьню вечную снаваць;
Добрай доляй, дзіўнай казкай
Сон палошыць с хат нямых,
Пацешаці сонца ласкай
І старых, і маладых;
Зваці, клікаць на пакосы,
На нязьмераны прастор,
Хай зазвонюць сьмела косы,
Грукне ў лесе хай тапор;
Хай цярэбюць, косюць, звонюць,
Клік пускаюць на ўвесь сьвет,
Аж неўлады ўсе разгонюць,
Ляжэ чысты роўны сьлед.
Гэтак, покі сэрцэ чуе,
Што не час у шапку спаць,
Грайце песьні, хай красуе
Наш загон і сенажаць.