Шляхам жыцьця (1913)/I/Гэй, наперад…

* * * «Не пужайся…» Гэй, наперад…
Верш
Аўтар: Янка Купала
1913 год
* * * «За праўду…»
Іншыя публікацыі гэтага твора: Гэй, наперад!

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Гэй наперад.

Гэй наперад, покі сэрцэ
Бьецца, рвецца на прастор,
Годзі млеці ў паняверцы;
Гэй да сонца! гэй да зор!
Хай бацькі стагналі ўчора,
Йшлі на той сьвет без пары;
Сёння ў нашай моцы горэ,
Мы жыцьця гаспадары!
Думка ў думку, дружна, сьмела
Ўсе наперад грамадой!
Кожны ведай сваё дзела,
Знай, за праўду крэпка стой!
К новай долі шлях нам ляжэ,
Як на небі млечны шлях,
Слова, дум, ніхто не зьвяжэ;
Жыць, цярпець ня будзе страх!
І не стане больш пакуса
Першых лепшых з боку браць
Славяніна-беларуса
Вечна ў лапці абуваць.
Дык наперад, покі сэрцэ
Бьецца, рвецца на прастор,
Годзі млеці ў паняверцы!
Гэй да сонца! гэй да зор!