Шляхам жыцьця (1913)/I/За праўду…

Гэй, наперад… * * * «За праўду…»
Верш
Аўтар: Янка Купала
1913 год
Мая думка
Іншыя публікацыі гэтага твора: За праўду.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




* * *

За праўду, за шчасьце, за лепшую долю
Вазьміся, мой дружэ, пастой!
У крыўду ня дайся, свайго дабівайся,
Адвага хай будзе с табой!
Хай горкіе слёзы, што ў спекі, ў марозы
Ліюцца на беднай зямлі,
Дадуць табе, браце, сіл горэ змагаці
І ў сэрцы распаляць агні.
Хоць віхры шалеюць, хоць песьні нямеюць,
Хоць страшна замучаны ты,
За добрую справу, за шчасьце і славу
Душу вырывай с цемнаты.
Кінь сваркі і звадкі, аднэй дзеці маткі
Мы злучэны мовай аднэй;
Пры згодзе і ладзе ў нас доля засядзе,
Палічаць і нас за людзей.
Дык жыва-ж к пачатку—не час спаць у шапку,
Валяцца, як чэрві ў траве;
Ўжо сонейко ўсходзе, ўжо дух у народзе
Збудзіўся і к праўдзе заве!…