Вячэрняя малітва Зоркі
Верш
Аўтар: Янка Купала
1913 год
Шлях мой…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Зоркі (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Зоркі.

Ночкай, як толькі выходзіў я с хаты,
Зоркі на небе стрэчаў я чатыры;
Кожны раз зводзіў іх огнік крылаты,
Хоць к ім з малітвай узносіўся шчырай.

Першая бацькава зорка ясьнела,
Маткі—другая глядзела ў сьвет горка,
Трэцяя мне мігацела нясьмела,
Роднай зямелькі—чацьвёртая зорка.

Першая згасла на векі не ў часе,
Звольна губляе блеск свой другая,
Трэцяя сумною мглой спавілася,
Толькі чацьвёртая лепей міргае.