Шляхам жыцьця (1913)/I/Вячэрняя малітва

Мінуты шчасьця Вячэрняя малітва
Верш
Аўтар: Янка Купала
1913 год
Зоркі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вячэрняя малітва (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Вячэрняя малітва.

Як летняе сонцэ свае згасіць косы,
І кветкі нябесны зайграюць нясьмела,—
Ноч сее тады серабрыстые росы,
Над логам звісае туманнай пабелай.

Ад бледнаго месяца бледные цені
З сялібаў і пушчы кладуцца на гоні;
Як цені мінуўшых даўно пакаленій,
Устануць, пастануць слупамі ў празсонні.

Цікавая думка над сном усплывае,
Вертаецца с цішай і просіцца ў сэрцэ,
Дзе ласкай сьвітае, як байка жывая,
І вогнікам ціхім навокала ўецца.

Малітва вячэрняя ў той час выходзе,
Афярна кладзецца на сьпячые далі,
І пасмай няўгледнай да зорак на ўсходзе
Плыве і меняецца ў кветным крыштале.

О будзь вечна слаўнай, вячэрняя ціша
С планэтнай зарніцай і месяцам бледным!
Хай песьня спакою душу укалышэ
І вынясе чыстай над шумам пабедным!